Белорусский портал в Казахстане

Пастаянны савет Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы падвёў вынікі працы ў 2012 годзе на пасяджэнні 25 снежня



Як паведамляе прэс-служба МЗС, у пасяджэнні ўдзельнічаў паўнамоцны прадстаўнік Беларусі пры АДКБ, беларускі пасол у РФ Ігар Петрышэнка.

Пастаянны Савет АДКБ "абазначыў шляхі рэалізацыі рашэнняў, прынятых на сесіі Савета калектыўнай бяспекі, а таксама на сумесным пасяджэнні саветаў міністраў замежных спраў, абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, якія адбыліся 19 снежня", паведамляе прэс-служба.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/89/18569
Текущая дата: 03.07.2024