Белорусский портал в Казахстане

Літоўскі дыпламат і намеснік кіраўніка МЗС Беларусі абмеркавалі канкрэтныя захады па далейшым развіцці двухбаковага дыялогу



27-га снежня адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчынай з часовым павераным у справах Літоўскай Рэспублікі Ёнасам Даніляўскасам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, "падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, і канкрэтныя захады па далейшым развіцці двухбаковага дыялогу і ўзаемадзеянні ў розных сферах, у тым ліку з улікам маючага адбыцца старшынства Літвы ў Еўрапейскім саюзе ў 2013 годзе".

Даніляўскас перадаў пасланне кіраўніка МЗС Літвы Лінаса Лінкявічуса на адрас міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама асабістыя пасланні ад імя прэм`ер-міністра Альгірдаса Буткявічуса і былога кіраўніка літоўскага ўрада Андруса Кубілюса на адрас беларускага прэм`ера Міхаіла Мясніковіча.

Нагадаем, Лінкявічус быў паслом Беларусі з 24 ліпеня па 28 лістапада 2012 года. Ён быў адкліканы з гэтай пасады ў сувязі з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Літвы.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/89/18614
Текущая дата: 03.07.2024