Белорусский портал в Казахстане

Акт аб дэмакратыі ў Беларусі патрабуе ад Міністэрства фінансаў ЗША выступаць супраць любой фінансавай дапамогі беларускаму ўраду ў межах любых міжнародных фінансавых інстытутаў, за выключэннем прамой гуманітарнай дапамогі беларускаму народу



Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.

На пытанне, ці могуць ЗША ўплываць на рашэнні Савета дырэктараў МФВ аб выдзяленні крэдыту той ці іншай краіне, Голдрыч адказаў, што ЗША з`яўляюцца адным з асноўных акцыянераў МВФ і валодаюць вялікай колькасцю галасоў. Паводле яго слоў, амерыканскі выканаўчы дырэктар прадстаўляе ЗША ў Савеце дырэктараў, кіруючыся ўказаннямі Дзярждэпартамента і Міністэрства фінансаў сваёй краіны.

"У выпадку з Беларуссю існуе прыняты Кангрэсам закон — Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Гэты дакумент нацэлены на прасоўванне дэмакратыі і павагі да правоў чалавека ў Беларусі. Гэты акт таксама ўтрымлівае патрабаванне да Мінфіна ЗША выступаць супраць любой фінансавай дапамогі ў межах любых міжнародных фінансавых інстытутаў ураду Беларусі, за выключэннем прамой гуманітарнай дапамогі беларускам народу", — падкрэсліў Голдрыч.

Варта зазначыць, што беларускія чыноўнікі неаднаразова папракалі кіраўніцтва МВФ у палітызаванасці. У адказ на гэта прадстаўнікі МВФ сцвярджалі, што ў сваіх рашэннях наконт супрацоўніцтва з той ці іншай краінай яны арыентуюцца выключна на яе эканамічныя паказчыкі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2012


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/89/18662
Текущая дата: 03.07.2024