Белорусский портал в Казахстане

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 10-годдзю з Дня ўтварэння грамадскага аб`яднання "Беларускі культурны цэнтр "Радзіма" горада Астана



Аб гэтым паведамілі ў беларускай загранустанове ў Казахстане.

Беларускі культурны цэнтр "Радзіма" створаны 10 чэрвеня 2013 года. Першараднымі яго задачамі сталі захаванне традыцый і звычаяў, вывучэнне беларускай мовы, гісторыі, культуры. За кароткі час цэнтр змог распрацаваць і ажыццявіць шэраг праектаў - прэзентацый, сустрэч, канцэртаў, урокаў патрыятызму. Старшынёй культурнага цэнтра "Радзіма" з`яўляецца Дзмітрый Астаньковіч, дэкан факультэта музыказнаўства і фартэпіяна Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў, кампазітар.

Выступаючы з прывітальным словам, Павел Уцюпін падкрэсліў, што стварэнне цэнтра стала магчымым дзякуючы аб`яднанню неабыякавых энтузіястаў па папулярызацыі беларускай культуры ў Казахстане, якім удалося адыграць немалую ролю ў яе захаванні і развіцці на казахстанскай зямлі. Пасол таксама адзначыў, што цэнтр гарманічна ўпісваецца ў сучасныя рэаліі, інтэгруючы лепшыя беларускія традыцыі ў разнастайную культуру Казахстана.

Пры актыўным удзеле цэнтра фармуюцца пазітыўныя міжнацыянальныя адносіны ва ўсіх напрамках жыцця краіны.

Кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва цёпла павіншаваў старшыню Дзмітрыя Астаньковіча і членаў Беларускага культурнага цэнтра са знамянальнай датай, падзякаваў за актыўную дзейнасць, пажадаў далейшага развіцця, крэатыўных праектаў і іх ажыццяўлення, а таксама перадаў цэнтру бібліятэчку беларускай літаратуры.

12 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/9/69697
Текущая дата: 23.12.2024