Белорусский портал в Казахстане

Мікалай Бардзюжа правядзе ў Мінску перамовы аб падрыхтоўцы да пасяджэнняў вышэйшых органаў АДКБ, што адбудуцца ў снежні



25 кастрычніка адбудзецца рабочая паездка генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалая Бардзюжы ў Беларусь.

Як паведаміла прэс-служба АДКБ, падчас візіту пройдуць сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Леанідам Мальцавым. Бардзюжа абмяркуе падрыхтоўку пасяджэнняў статутных органаў АДКБ — Савета міністраў замежных спраў і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі, што адбудуцца ў снежні, а таксама пытанні парадку дня сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, запланаванай на 19 снежня.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/93/17054
Текущая дата: 29.09.2024