Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС наведалі Курапаты і Трасцянец



Пра гэта паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва ЕС у Мінску.

Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрасаюза ў Беларусі разам з паслом Ізраіля і часовым павераным у справах ЗША 30 кастрычніка наведалі Курапаты і Трасцянец — два месцы "масавага забойства і пахавання ахвяр чумы таталітарызму".

Для дыпламатаў ужо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы ў Дзень памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці аб ахвярах, гаворыцца ў паведамленні. "У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі каля мемарыяльных знакаў, у тым ліку каля Крыжа памяці і на ўзгорку каля каменя, якім пазначана месца, выбранае ўрадам Беларусі для збудавання мемарыяла ў памяць аб трагічным лёсе забітых і пахаваных тут людзей", — зазначыла прадстаўніцтва ЕС.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/93/17232
Текущая дата: 01.07.2024