Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыбывае ў Мінск з афіцыйным візітам



28—29 жніўня з афіцыйным візітам Беларусь наведае прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах, на якіх будуць абмеркаваныя стан і перспектывы развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

"На парадку дня таксама пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у рамках шматбаковых інтэграцыйных аб`яднанняў", — гаворыцца ў паведамленні.

Па выніках перамоў плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/95/16084
Текущая дата: 29.09.2024