Белорусский портал в Казахстане

Ва Улан-Батары пройдуць палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Манголіі



10—11 верасня ва Улан-Батары адбудуцца палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Манголіі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліць намеснік кіраўніка МЗС Сяргей Алейнік.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, на парадку дня кансультацый — пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах. Удзельнікі абмяркуюць таксама перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх краін у межах ААН і Руху недалучэння, пытанні развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.

У межах візіту ў Манголію адбудуцца перамовы Алейніка з кіраўнікамі міністэрстваў прыродных рэсурсаў і энергетыкі, абароны, сельскай гаспадаркі, харчавання і лёгкай прамысловасці, адукацыі і навукі, гандлёва-прамысловай палаты, а таксама з прадстаўнікамі мангольскіх дзелавых колаў. Падчас сустрэч будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў адпаведных галінах.

Паводле звестак МЗС Беларусі, у 2011 годзе тавараабарот з Манголіяй склаў 77,4 млн. долараў ЗША і вырас у шэсць разоў да 2010 года. Аб`ём беларускага экспарту склаў 77,4 млн. долараў (рост у 5,8 разу), імпарту — 1,9 тыс. долараў (у 2010 году імпарт з Манголіі адсутнічаў). Станоўчае сальда склала 77,4 млн. долараў.

У студзені—ліпені 2012 года тавараабарот склаў 37 млн. долараў, беларускі экспарт — 37 млн. долараў, імпарт з Манголіі — 0,4 тыс. долараў (за адпаведны перыяд 2011 года імпарт тавараў не ажыццяўляўся).

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 8 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/98/16264
Текущая дата: 31.12.2024