Белорусский портал в Казахстане

Стэфан Эрыксан не ўмацоўваў, а разбураў беларуска-шведскія адносіны, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных



Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан экстранна пакінуў Беларусь.

"Беларускі бок не выдвараў пасла Швецыі. Было прынята рашэнне аб непрадаўжэнні яго акрэдытацыі", — паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

 Ён падкрэсліў, што Стэфан Эрыксан працаваў у Беларусі прыкладна сем гадоў. "Гэта доўгі тэрмін. За гэты час уся яго дзейнасць была скіравана не на ўмацаванне беларуска-шведскіх адносін, а на іх разбурэнне", — рэзюмаваў Савіных.

Паводле слоў прэс-сакратара, "прынятае рашэнне знаходзіцца выключна ў плоскасці двухбаковых адносін".

"Мы гатовы прыкладаць намаганні на захаванне канструктыўнасці ў нашых кантактах. Калі ж шведскі бок будзе імкнуцца да абвастрэння сітуацыі, мы будзем вымушаны адрэагаваць адэкватна", — заявіў Савіных.

БелаПАН, 3 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/99/15600
Текущая дата: 29.12.2024