Белорусский портал в Казахстане

Еўрасаюз бачыць у Беларусі самастойнага гульца ў міжнароднай палітыцы.



Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ у праграме "Контуры" пасол Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу, пастаянны прадстаўнік пры Еўрасаюзе і НАТА Аляксандр Міхневіч.

"У Еўрасаюзе ўсвядомілі, што наша краіна ажыццяўляе незалежную, адкрытую міжнародную палітыку. Мінск з`яўляецца асноўнай перагаворнай пляцоўкай па Украіне, мы падтрымліваем добрыя адносіны з Грузіяй і Малдовай. Гэта сведчыць аб тым, што ў Беларусі ёсць свая пазіцыя, якая не ідзе ўразрэз з інтарэсамі нашых партнёраў", - адзначыў Аляксандр Міхневіч.

Паводле яго слоў, у наступным годзе ў Мінску плануецца правесці буйны форум з удзелам дыпламатаў і прадстаўнікоў еўрапейскіх дзелавых колаў.

26 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/1/46259
Текущая дата: 28.04.2024