Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі з трывогай назіраюць за абстаноўкай у Кыргызстане, дзе сілавая аперацыя адносна былога Прэзідэнта Алмазбека Атамбаева прывяла да гібелі супрацоўніка праваахоўных органаў, траўмаў і раненняў грамадзян



Аб гэтым заявіў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Шупляк.

"Спадзяёмся, што гэтыя трагічныя падзеі не прывядуць да дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне і раз`яднання кыргызскага грамадства", - адзначыў Андрэй Шупляк.

У МЗС разлічваюць, што кіраўніцтву Кыргызстана ўдасца забяспечыць вяршэнства закону, стабільнасць у дзяржаве і пазбегнуць далейшай эскалацыі небяспечнай сітуацыі.

8 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/1/49145
Текущая дата: 05.05.2024