Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за перагаворную пляцоўку ў Мінску па ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны



Аб гэтым Зяленскі заявіў 4 кастрычніка на перагаворах у пашыраным складзе з кіраўніком беларускай дзяржавы.

Уладзімір Зяленскі выказаў упэўненасць, што адносіны паміж дзвюма краінамі ў далейшым будуць толькі паляпшацца на доўгія гады. Ён падзякаваў і за ролю Беларусі ў пытанні ўрэгулявання канфлікту, за прадастаўленне перагаворнай пляцоўкі ў Мінску.

"Я хачу падзякаваць за ўсё, што Беларусь робіць для Украіны, і за пляцоўку ў Мінску", - сказаў украінскі лідар. Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці за падтрымку з боку Беларусі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

4 кастрычніка 2019, Жытомір
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/1/50116
Текущая дата: 26.04.2024