Белорусский портал в Казахстане

Беларускія консульскія службы ў Расіі прадоўжылі экстранны рэжым работы да 14 чэрвеня



Пра гэта паведамляецца на сайце пасольства Беларусі ў Расіі.

У сувязі з мерамі, якія прымаюцца Расіяй па нераспаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі, на перыяд з 18 сакавіка да 14 чэрвеня 2020 года ўключна консульскі аддзел пасольства Беларусі і аддзялення ў Екацярынбургу, Казані, Калінінградзе, Краснаярску, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасібірску, Растове-на-Доне, Санкт-Пецярбургу, Смаленску, Уфе, Хабараўску прыпыняюць прыём грамадзян па консульскіх пытаннях.

Пры гэтым будзе забяспечаны прыём грамадзян па экстранных пытаннях: выдача пасведчанняў на вяртанне ў Беларусь, выдача віз дыпламатам і адміністрацыйна-тэхнічнаму персаналу пасольстваў, акрэдытаваных у Расіі.

Звязда, 31 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/1/53822
Текущая дата: 03.05.2024