Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Украіна абмеркавалі ўзмацненне кантролю за перасячэннем дзяржграніцы замежнымі грамадзянамі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"31 ліпеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам, - праінфармавалі ў МЗС. - Абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, графік афіцыйных мерапрыемстваў на бягучы год, а таксама ход падрыхтоўкі да правядзення 8-9 кастрычніка ў Гродне III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны".

У прэс-службе звярнулі ўвагу: "Былі даведзены падыходы беларускага боку па забеспячэнні стабільнасці ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне і ўзмацненні кантролю за перасячэннем замежнымі грамадзянамі дзяржаўнай граніцы".

Дзмітрый Кулеба праінфармаваў аб выніках сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы, Літвы і Украіны ў Любліне (стварэнні так званага "Люблінскага трохвугольніка"), а таксама мэтах і задачах гэтага ўтварэння.

31 ліпеня 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/1/55023
Текущая дата: 03.05.2024