Белорусский портал в Казахстане

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 20 чэрвеня прыняў вядомага палітолага, былога дзяржаўнага дзеяча Ізраіля Якава Кедмі, які знаходзіцца ў нашай краіне



Аб гэтым паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У ходзе сустрэчы адбыўся зацікаўлены і падрабязны абмен думкамі па найбольш актуальных пытаннях сусветнага і рэгіянальнага парадку дня.

У час знаходжання Якава Кедмі ў Беларусі запланаваны шэраг яго сустрэч з прадстаўнікамі беларускай экспертна-аналітычнай супольнасці, а таксама выступленне з лекцыяй перад моладзевай аўдыторыяй.

20 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/1/65497
Текущая дата: 04.05.2024