Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у час афіцыйнага візіту ў Сірыю, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Бакі падрабязна абмеркавалі міжнародную сітуацыю і рэгіянальныя канфлікты, падкрэсліўшы агульную зацікаўленасць у іх больш хуткім урэгуляванні. Міністр акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь нязменна выступае за захаванне суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі ў міжнародна-прызнаных граніцах краіны", - расказалі ў МЗС.
Максім Рыжанкоў падкрэсліў гатоўнасць падтрымаць сірыйскі бок у яго рабоце на міжнародных пляцоўках па абароне гэтых прынцыпаў, а таксама зняцці санкцыйных абмежаванняў.
Як паведамлялася, у Дамаску Максім Рыжанкоў правёў перагаворы з кіраўніком новай сірыйскай адміністрацыі Ахмедам аль-Шараа.
23 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
23 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/1/76889
Текущая дата: 26.01.2025