Белорусский портал в Казахстане

Беларусь не мае намеру ўвязвацца ў безразважную гонку ўзбраенняў



Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў 26 лютага ў Жэневе ў час удзелу ў сегменце высокага ўзроўню Канферэнцыі ААН па раззбраенні.

"Мы, вядома ж, не маем намеру ўвязвацца ў безразважную закупку дарагой зброі і кратнага павелічэння ўзброеных сіл, правакуючы далейшую канфрантацыю. Гэта бескарысна. Ды і ў нас ёсць на што траціць дзяржаўныя грошы: ахова здароўя, сацыяльныя патрэбы, развіццё, дарогі, стварэнне бяспечнага асяроддзя для нашых грамадзян", - сказаў Максім Рыжанкоў.
У той жа час ён падкрэсліў, што Беларусь паслядоўна і празрыста для суседзяў і міжнароднай супольнасці робіць вымушаныя крокі ў адказ па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і ўмацаванні абараназдольнасці краіны, у тым ліку пры падтрымцы бліжэйшага саюзніка - Расіі.

26 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/1/77209
Текущая дата: 27.02.2025