Белорусский портал в Казахстане

Для Беларусі актыўная мілітарызацыя НАТА ўяўляе пагрозу



Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў 26 лютага ў Жэневе ў час удзелу ў сегменце высокага ўзроўню Канферэнцыі ААН па раззбраенні.

"Для Беларусі, якая мяжуе з НАТА, сітуацыя з актыўнай мілітарызацыяй гэтай арганізацыяй нашага рэгіёна, уяўляе пагрозу", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Ён звярнуў увагу, што ваенныя расходы Літвы ў 2024 годзе склалі больш за 11 працэнтаў дзяржбюджэту краіны. І калі Літва накіруе на ваенныя расходы да 7 працэнтаў ВУП, як хоча сёння НАТА, то на гэтыя патрэбы пойдзе амаль чвэрць усіх дзяржрасходаў.

"А калі мы возьмем іншую нашу суседку, Латвію, - з такімі падыходамі яна вымушана будзе траціць на ўзбраенне да трэці ўсіх дзяржаўных расходаў. Нядрэнна, калі б гэту лічбавую эквілібрыстыку бачылі і ўсведамлялі грамадзяне гэтых дзяржаў. Тады яны зразумеюць, чаму так дорага ім абыходзяцца паслугі аховы здароўя, адукацыі, чаму сацыяльная, грамадская інфраструктура іх краін прыходзіць у заняпад. Мы як суседзі гэтых краін гэта бачым", - заўважыў дыпламат.

26 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/1/77212
Текущая дата: 28.02.2025