Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка павіншаваў Юн Сок Ёля з абраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя



Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Юн Сок Ёля з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Карэя, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

«Перакананы, што ваша дзейнасць будзе накіравана на далейшае эканамічнае развіццё, доўгатэрміновы навукова-тэхнічны прагрэс вашай краіны і ўмацаванне бяспекі на Карэйскім паўвостраве», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на канструктыўны дыялог з Рэспублікай Карэя, накіраваны на пошук узаемавыгадных шляхоў супрацоўніцтва ў розных галінах.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Юн Сок Ёлю здароўя і поспехаў на новай адказнай пасадзе, а народу Карэі — устойлівага міру і дабрабыту.

Звязда, 14 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/10/64088
Текущая дата: 23.12.2024