Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Турцыі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу. 

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі развіццё беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, уключаючы эканамічную сферу і ўзаемадзеянне па консульскай тэматыцы.

Кіраўнік МЗС Беларусі павіншаваў Меўлюта Чавушаглу з нацыянальным святам Турцыі - Днём Рэспублікі. Бакі адзначылі ўзаемнае імкненне да далейшага ўмацавання двухбаковага дыялогу на розных узроўнях.

29 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/11/61092
Текущая дата: 29.09.2024