Белорусский портал в Казахстане

Украінскі пасол Кізім выкліканы ў МЗС Беларусі



У МЗС заявілі, што да ўкраінскага боку было даведзена, што ў Беларусі разглядаюць інцыдэнт з флагам як цынічную праяву недружалюбных адносін.

Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім быў выкліканы ў МЗС у сувязі са зняццем беларускага Дзяржаўнага флага ў Дняпры, паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве.

"Паслу быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з учарашнім інцыдэнтам у г. Дняпры, дзе па рашэнні мэра горада Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь быў заменены на іншую сімволіку", - паведамілі Sputnik у чацвер у МЗС Беларусі.

У міністэрстве адзначылі, што да пасла было даведзена, што ў Беларусі разглядаюць гэты інцыдэнт як "цынічную праяву недружалюбнага стаўлення да суверэннай нацыі як акт дзяржаўнага вандалізму, які найгрубейшым чынам парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права".

"Пасол быў папярэджаны аб тым, што ў выпадку невыканання агучаных на сустрэчы патрабаванняў беларускі бок пакідае за сабой права зрабіць далейшыя суразмерныя крокі", - падкрэслілі ў МЗС.

Беларуска-украінскія адносіны

9 лютага каля будынка гарадскога савета Дняпра дзяржсцяг Беларусі быў заменены на бел-чырвона-белы, які выкарыстоўвае апазіцыя.

Беларускія ўлады лічаць гэтую сімволіку нацысцкай. Улады Дняпра заявілі, што зрабілі гэта ў адказ на "маніпулятыўныя заявы і пагрозы" прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў адрас Украіны.

Тое, што Беларусь працягвае ў няпросты час супрацоўнічаць з Украінай, з`яўляецца ў тым ліку жаданнем дапамагчы звычайным людзям, заявіў Аляксандр Лукашэнка для YouTube-канала "Соловьев Live", пры гэтым Лукашэнка заявіў, што не мае намеру глядзець скрозь пальцы на дзеянні ўлад Украіны. "Я чалавек такі: ваяваць так ваяваць, калі трэба гэта; працаваць так працаваць у розных рэжымах", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, справа не ў асабістым, Беларусь заўсёды да Украіны ставілася добра.

Мінск, 10 лютага 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/11/63414
Текущая дата: 23.12.2024