Белорусский портал в Казахстане

Пасол Расіі ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 красавіка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўгенам Лук`янавым з нагоды ўручэння копій даверчых грамат. 

Уладзімір Макей павіншаваў пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі і выказаў надзею на яго актыўную працу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых адносін паміж Мінскам і Масквой.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб`яднанняў.

Sputnik, 30 красавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/13/59046
Текущая дата: 01.07.2024