Такі пункт гледжання выказаў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз, каментуючы ўпамінанне нашай краіны ў падагульняючых дакументах самітаў ЗША - ЕС, G7 і НАТА.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсліў: "Мы бачым спробы апраўдаць крывадушным клопатам пра беларускі народ халодны геапалітычны разлік і жаданне рэалізаваць свае вузкія палітычныя мэты".
На яго думку, усё гэта прыкрываецца прыгожымі словамі аб рашучасці падтрымліваць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць усходніх суседзяў ЕС, да якіх належыць і наша краіна.
Прэс-сакратар таксама адзначыў: "Беларусь ніколі не стварала і не збіраецца ствараць пагроз рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы. Наадварот, мы робім усё, што ад нас залежыць, каб у гэтай частцы Еўропы захоўваліся мір і стабільнасць. Разлічваем, што ў нашых заходніх партнёраў возьмуць верх прагматызм і гатоўнасць да вырашэння рознагалоссяў шляхам дыялогу, а не дыктату і націску".
16 чэрвеня 2021Мінск
БЕЛТА
16 чэрвеня 2021Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/13/59738
Текущая дата: 17.11.2024