У горадзе Хакадатэ японскай прэфектуры Хакайда 8 лістапада адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця офіса ганаровага консула Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Японіі.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел дэпутаты парламента Японіі, прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Японіі, аддзялення Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Хакадатэ, адміністрацыі прэфектуры Хакайда, мэрыі Хакадатэ, а таксама рэгіянальных грамадскіх арганізацый і бізнес-асацыяцый, духавенства.
У сваім выступленні ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у прэфектуры Хакайда Масата Мацуура адзначыў, што дзякуючы адкрыццю офіса можна будзе прыкладаць яшчэ больш намаганняў для выбудоўвання двухбаковых міжрэгіянальных сувязей.
Рашэнне аб назначэнні ганаровага консула было прынята ў чэрвені 2021 года. Прыярытэтнымі напрамкамі ў рабоце ганаровага консула стане развіццё двухбаковых эканамічных, культурных, спартыўных, а таксама міжрэгіянальных сувязей.
Сімвалічна, што офіс ганаровага консула размешчаны ў горадзе Хакадатэ, у якім працяглы час жыла і працавала сям’я вядомых дзяцей беларускай зямлі Іосіфа і Лізаветы Гашкевіч.
Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да бюста Іосіфа Гашкевіча і на магілу яго жонкі Лізаветы.
Звязда, 8 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/13/61360
Текущая дата: 23.12.2024