Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 лістапада на нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што міжнародная сітуацыя застаецца няпростай і, па яго словах, справа не толькі ў пандэміі. Пастаянна ўзнікаюць новыя выклікі і пагрозы, звязаныя ў тым ліку з эканамічнай бяспекай. Беларусь вымушана рэагаваць на іх, падкрэсліў Прэзідэнт.
«Ізноў шуганула на прасторы былога Савецкага Саюза. На гэты раз у Нагорным Карабаху. Гарачы канфлікт, які завяршыўся там, паміж нашымі блізкімі партнёрамі — Арменіяй і Азербайджанам — зараз, па ўсёй бачнасці, будзе разгортвацца ў дыпламатычнай плоскасці», — выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 17 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/15/56992
Текущая дата: 17.11.2024