Беларусь і Туркменістан правялі кансультацыі паміж міністэрствамі замежных у анлайн-фармаце, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур’янаў, туркменскую — намеснік міністра замежных спраў Бердыніяз Мяціеў. У час перагавораў абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы далейшага развіцця беларуска-туркменскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі ў рамках міжнародных арганізацый.
Акрамя таго, разгледжаны пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана ў гуманітарнай сферы, стану дагаворна-прававой базы, а таксама сумесныя дзеянні ва ўмовах ускладнення эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце.
Звязда, 27 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/15/57217
Текущая дата: 17.11.2024