Аб гэтым расказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
"Абмяркоўвалі па ініцыятыве нашых еўрапейскіх калег і пытанні, звязаныя са знешнім пасрэдніцтвам пры ўрэгуляванні сітуацыі ў Беларусі. Мы дакладна давялі нашу пазіцыю і крытэрыі, па якіх магло б ажыццяўляцца ўзаемадзеянне з АБСЕ і некаторымі іншымі партнёрамі", - падкрэсліў Уладзімір Макей.
Пры гэтым міністр сказаў, што Беларусь "вітае назначэнне на пасаду генеральнага сакратара АБСЕ паважанага еўрапейскага палітыка спадарыні Хельгі Шмід".
"Мы ў мінулым плённа і актыўна працавалі, - сказаў Уладзімір Макей. - Але на гэтым этапе мы не бачым ніякай дабаўленай вартасці гэтага знешняга пасрэдніцтва і пакуль не маем намеру адгукацца на прапановы нашых партнёраў. Тым больш што ўсе міжнародныя механізмы, якія сёння ўключаны ў крытыку Беларусі, знаходзяцца пад уплывам заходніх структур".
Уладзімір Макей расказаў, што на гэта таксама звярталася ўвага ў час праведзенай сустрэчы з пасламі ЕС.
"І мы не можам давяраць, скажам так, вынікам дзейнасці гэтых міжнародных інструментаў, механізмаў з прычыны іх заангажыраванасці. Мы хацелі б бачыць аб`ектыўную ацэнку таго, што адбываецца ўнутры і вакол Беларусі", - заявіў кіраўнік беларускага МЗС.
10 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/15/57510
Текущая дата: 17.11.2024