Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Ліга арабскіх дзяржаў абмеркавалі мерапрыемствы высокага ўзроўню на бліжэйшую перспектыву



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў (ЛАД) Сяргей Цярэнцьеў 23 верасня сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара ЛАД па міжнародных палітычных пытаннях Халедам Аль-Хабасам.

На сустрэчы бакі віталі высокі ўзровень узаемаразумення і падтрымкі на міжнароднай арэне паміж Беларуссю і дзяржавамі - членамі ЛАД.

Асаблівая ўвага на перагаворах была ўдзелена развіццю двухбаковых кантактаў са спецыялізаванымі арганізацыямі пры Лізе арабскіх дзяржаў, уключаючы Арабскую арганізацыю сельскагаспадарчага развіцця, Арабскую арганізацыю прамысловага развіцця і горназдабыўной прамысловасці, Арабскую арганізацыю па атамнай энергіі і Арганізацыю Лігі арабскіх дзяржаў па пытаннях адукацыі, культуры і навукі.

Таксама быў разгледжаны графік двухбаковых мерапрыемстваў высокага ўзроўню на бліжэйшую перспектыву.

23 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/16/56185
Текущая дата: 17.11.2024