Белорусский портал в Казахстане

Кітай рашуча выступае супраць умяшання знешніх сіл ва ўнутраныя справы Беларусі



Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін, які сёння сустрэўся з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

"Кітайскі бок заўсёды паважае шлях развіцця, выбраны беларускім народам зыходзячы са сваіх нацыянальных умоў, і цвёрда падтрымлівае намаганні беларускага боку ў забеспячэнні нацыянальнай незалежнасці, суверэнітэту, бяспекі і развіцця", - падкрэсліў Цуй Цымін.

Пасол таксама прадоўжыў: "Мы верым, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь адновіць палітычную стабільнасць і сацыяльны спакой".

Цуй Цымін заявіў, што Кітай гатовы прадоўжыць паглыбленне беларуска-кітайскіх адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, умацоўваць двухбаковыя сувязі ў розных галінах на карысць дзвюх краін і народаў.

24 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/17/56215
Текущая дата: 23.12.2024