Белорусский портал в Казахстане

Па ініцыятыве літоўскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінасам Лінкявічусам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У ходзе гутаркі абмеркавана сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў Беларусі і ў Літве.

Міністры абмяняліся думкамі аб тактыцы барацьбы з пандэміяй, а таксама абмеркавалі шэраг іншых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Звязда, 6 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/18/53346
Текущая дата: 17.11.2024