Такую ацэнку кіраўнік дзяржавы даў 28 мая падчас сустрэчы з паслом, якая адбылася з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў краіне.
"Наколькі я разумею, вы сабраліся ў Сербію, на жаль. Але служба ёсць служба, я цудоўна разумею, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вельмі спадзяюся і па-сяброўску хачу вас папрасіць перадаць Прэзідэнту, каб наступны пасол пасля вас быў такі, як вы. Калі будзе лепшы, мы не супраць".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу: "У нас усё больш і больш з`яўляецца сярод паслоў сапраўдных сяброў".
Пры гэтым Прэзідэнт выказаў сваё меркаванне адносна ўдзелу пасла Славакіі ў Беларусі Ёзафа Мігаша ва ўрачыстасцях з нагоды Вялікай Перамогі 9 мая ў Мінску, які меў неадназначныя наступствы для дыпламата.
Пры гэтым Прэзідэнт выказаў сваё меркаванне адносна ўдзелу пасла Славакіі ў Беларусі Ёзафа Мігаша ва ўрачыстасцях з нагоды Вялікай Перамогі 9 мая ў Мінску, які меў неадназначныя наступствы для дыпламата.
"Вы, напэўна, ведаеце пра ўчынак пасла Славакіі. Гэта быў сапраўды дастойны ўчынак. Мне, шчыра кажучы, не зусім зразумела пазіцыя афіцыйнага славацкага кіраўніцтва, якое нібыта асудзіла гэты ўчынак, больш таго, адправілі або разглядаюць пытанне адпраўкі ў адстаўку", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пасол Славакіі вырас у сям`і патрыёта, яго бацька змагаўся з нацызмам, быў партызанам, пра што сам дыпламат не раз гаварыў. "Ну як можна гэтаму чалавеку прад`яўляць прэтэнзіі?" - задаўся пытаннем беларускі лідар. На яго думку, за такія рэчы падвяргаць пакаранню чалавека наогул недапушчальна. "Гэта тое ж самае, як калі б сербскі пасол прыйшоў на такое мерапрыемства, а яго пакаралі. Мы ж свае людзі. Як так можа быць? Мы ж ваявалі разам супраць нацызму. Мы і сёння катэгарычна супраць гэтага", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы растлумачыў: "Таму мы з такім хваляваннем ставімся да назначэння і вітаем назначаных у Беларусь паслоў, і хацелі б, вядома, каб яны былі сапраўднымі сябрамі. Мы разумеем, што любы пасол будзе падтрымліваць інтарэсы сваёй краіны. Але пасол павінен і "склейваць" адносіны з Беларуссю, дапусцім, калі ты служыш у Беларусі".
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь вельмі зацікаўлена ў тым, каб з Сербіяй былі добрыя адносіны і пасол адпавядаў гэтым адносінам.
"Таму я вас (Вельку Кавачавіча.) і прашу, каб перадалі майму сябру, Прэзідэнту Сербіі, каб ён падумаў, як знайсці чалавека, які будзе такім паслом, як вы", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
28 мая 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
28 мая 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/18/53837
Текущая дата: 23.12.2024