Міністэрства замежных спраў Украіны выклікала для кансультацый у Кіеў пасла ў Беларусі Ігара Кізіма.
Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка МЗС Украіны Дзмітрыя Кулебы.
Ён нагадаў, што ў мінулую пятніцу афіцыйны Мінск перадаў затрыманых байцоў прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» ў Расію.
Ён прыняў рашэнне выклікаць пасла Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма на кансультацыі ў Кіеў для ацэнкі перспектыў беларуска-ўкраінскіх адносін у новай рэальнасці, выпрацоўкі адпаведных рашэнняў з улікам ўсяго комплексу фактараў.
Звязда, 17 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/18/55417
Текущая дата: 23.12.2024