Белорусский портал в Казахстане

Новы пасол Казахстана ўручыў копіі даверчых грамат у МЗС Беларусі



Першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка сустрэўся з паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У час сустрэчы бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-казахстанскіх адносін, а таксама абмеркавалі графік і парадак дня маючых адбыцца ў бліжэйшы час сумесных мерапрыемстваў высокага ўзроўню.

5 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/19/49658
Текущая дата: 29.09.2024