Пра гэта заявіў пасол Ірана ў Мінску Алірэза Санеі.
«Безумоўна і несумненна не будзе ніякай шкоды нашым дамоўленасцям і адносінам. На дадзены момант паважаны спадар Мохбер, які з’яўляецца першым віцэ-прэзідэнтам Ірана і ў кастрычніку 2023 года наведваў з візітам Беларусь, будзе часова ўзначальваць выканаўчую ўладу. Усе дамоўленасці, планы, якія дасягнуты паміж нашымі краінамі, будуць выконвацца яшчэ з большай матывацыяй і большай сілай», — заявіў пасол.
Ён падкрэсліў, што карані адносін паміж Іранам і Беларуссю ўжо глыбока праніклі і вельмі моцныя. Таму нават такія падзеі не могуць паўплываць на адносіны.
Адзінае, па словах пасла, у хуткім часе планаваўся візіт у Беларусь кіраўніка МЗС Ірана, а на кастрычнік бягучага года рыхтаваўся візіт у Мінск Прэзідэнта гэтай краіны. Натуральна, гэтыя планы і тэрміны візітаў будуць скарэктаваны з улікам трагедыі, якая адбылася, але ў астатнім усе дамоўленасці будуць выконвацца, запэўніў пасол.
Звязда, 20 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/2/74188
Текущая дата: 17.11.2024