Белорусский портал в Казахстане

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 20-21 чэрвеня ў Алматы (Казахстан) прыме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Плануецца абмеркаваць актуальныя аспекты міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі з акцэнтам на зону адказнасці АДКБ, закрануць надзённыя пытанні дзейнасці арганізацыі, ход выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі прыярытэтаў Казахстана ў перыяд старшынства ў АДКБ, а таксама падрыхтоўку да маючай адбыцца сесіі Савета калектыўнай бяспекі.

Будзе таксама адобраны шэраг дакументаў, накіраваных на далейшае ўдасканаленне і развіццё арганізацыі.

У рамках пасяджэння Беларусь прадставіць свае ацэнкі бягучай сітуацыі ў сферы бяспекі на еўразійскай прасторы і шляхоў умацавання ўзаемадзеяння ў рамках АДКБ.

20 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/2/74506
Текущая дата: 17.11.2024