Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і ЗША абмеркавалі рэгіянальную бяспеку і ўзаемадзеянне ў эканамічнай сферы



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Ілінойс Майкл Куіглі абмеркавалі рэгіянальную бяспеку, магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

На сустрэчы таксама была адзначана важнасць дадатковых узаемных намаганняў па ўмацаванні даверу ў двухбаковых адносінах. Гэта першы візіт кангрэсмена Майкла Куіглі ў Мінск, дэлегацыя з ЗША сустрэнецца з беларускімі афіцыйнымі асобамі і абмяркуе двухбаковыя адносіны.

13 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/20/49206
Текущая дата: 17.11.2024