Белорусский портал в Казахстане

Саветнік Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы прапанаваў Прэзідэнту Беларусі абмеркаваць пытанні рэгіянальнай бяспекі і двухбаковага супрацоўніцтва, выказаўшы меркаванне, што бакам удасца знайсці агульную мову



Аб гэтым Джон Болтан заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Лічу, гэта вельмі добрая магчымасць правесці размову па некалькіх вельмі важных тэмах - рэгіянальнай бяспецы, двухбаковага супрацоўніцтва, - сказаў Джон Болтан. - Ёсць некалькі пытанняў, якія вельмі цікавяць ЗША: правы чалавека, нераспаўсюджванне зброі. Я згодны з вамі, што мы павінны быць максімальна адкрытыя па гэтых тэмах. Думаю, мы зможам знайсці агульную мову".

Джон Болтан таксама адзначыў значныя змяненні, што адбыліся ў адносінах паміж Беларуссю і ЗША, і назваў тэмы, якія хацеў бы абмеркаваць у час свайго візіту.

"Гісторыя не стаіць на месцы. Мінула даволі шмат часу з распаду Савецкага Саюза, геапалітычная сітуацыя змянілася. Яна змяняецца нават у час нашай размовы. Таму ёсць рэгіянальныя пытанні, ёсць пытанні, звязаныя з краінамі, якія геаграфічна знаходзяцца далёка адсюль, але яны таксама ўплываюць на сітуацыю тут. Гэта мы таксама хацелі б абмеркаваць з вамі", - растлумачыў ён, дадаўшы, што з нецярпеннем чакае магчымасці абмяняцца думкамі па гэтых пытаннях з Прэзідэнтам Беларусі.

29 жніўня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/20/49505
Текущая дата: 17.11.2024