Аб гэтым Джон Болтан заявіў пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.
Паводле слоў Джона Болтана, былі абмеркаваны самыя розныя пытанні. Бакі не прыйшлі да канкрэтных рашэнняў, разам з тым падкрэслена важнасць праведзенай дыскусіі.
"У нас была вельмі доўгая дыскусія з Прэзідэнтам Беларусі (прыкладна 2 гадзіны 15 мінут). Яна ахапіла вельмі шырокія тэмы - палітыку, эканоміку, пытанні бяспекі як у рэгіёне, так і ва ўсім свеце. Гэта была вельмі важная сустрэча. Вядома, мы не прыйшлі да нейкіх канкрэтных рашэнняў на ёй, але было вельмі важна абмеркаваць усе гэтыя пытанні", - сказаў саветнік Прэзідэнта ЗША.
Джон Болтан адзначыў, што ў Беларусі і ЗША ёсць пэўныя складанасці ў адносінах, і адпаведныя пытанні абмяркоўваліся на сустрэчы. Яшчэ адной тэмай для размовы была новая геапалітычная рэальнасць у рэгіёне і магчымасці сумеснай работы ў гэтых адносінах.
Адказваючы на пытанне, ці абмяркоўвалася магчымасць аднаўлення дыпламатычнага прадстаўніцтва паміж Беларуссю і ЗША на ўзроўні паслоў, саветнік амерыканскага Прэзідэнта сказаў: "Мы не абмяркоўвалі гэта пытанне. Як вы ведаеце, у нас былі складаныя моманты ў двухбаковых адносінах, і нам трэба бачыць прагрэс у пэўных сферах для таго, каб у нас быў прагрэс у аднаўленні дыпламатычнага прадстаўніцтва. Я прыехаў сюды без намеру даць адказы на такія пытанні. Але я вельмі ўдзячны Прэзідэнту за магчымасць сустрэчы і правядзення вельмі цікавай і важнай дыскусіі".
29 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/20/49506
Текущая дата: 17.11.2024