Белорусский портал в Казахстане

Новы пасол Расіі ўручыў Макею копіі даверчых грамат



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым з нагоды ўручэння копій даверчых грамат.

Уладзімір Макей павіншаваў пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на яго актыўную работу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых беларуска-расійскіх адносін.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі ў рамках інтэграцыйных аб`яднанняў.

5 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/21/48235
Текущая дата: 17.11.2024