Белорусский портал в Казахстане

Страляніна ў Турэччыне: нападнік цяжка параніў беларускага дыплямата і застрэліўся сам



Невядомы ў Анкары двойчы стрэліў у дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Турэччыне Аляксандра Паганшава, ён шпіталізаваны. Пра гэта паведамляе турэцкая газэта Hürriyet.

Інфармацыю сайту пацьвердзілі ў МЗС Беларусі. У міністэрстве адзначылі, што нападнік быў псыхічна неўраўнаважаным чалавекам, на супрацоўніка амбасады напаў, калі той вяртаўся дадому. Hürriyet называе іх суседзямі.

Дыплямат знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Нападнік застрэліўся. Паведамляецца, што ён былы вайсковец.

Радыё Свабода, 24 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/21/48953
Текущая дата: 23.12.2024