Як паведамляе беларускае дыппрадстаўніцтва, узначаліў консульства бізнесмен Марак Расіньскі, які 6 сакавіка атрымаў адпаведныя дакументы і атрыбуты ад пасла Аляксандра Авяр`янава.
На цырымоніі ўручэння прысутнічалі паслы замежных дзяржаў, акрэдытаваныя ў Польшчы, прадстаўнікі парламента і органаў дзяржкіравання, мясцовых уладаў Польшчы, а таксама кіраўнікі прадстаўніцтваў беларускіх кампаній.
"Марак Расіньскі будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе Малапольскае, Сілезскае і Апольскае ваяводствы", — удакладнілі ў пасольстве.
Зараз у Польшчы працуюць беларускае генеральнае консульства ў Беластоку і консульства ў Бяла-Падлясцы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 7 сакавіка 2019
Мінск, 7 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/22/47078
Текущая дата: 17.11.2024