Пра нязменнасць пазіцыі Беларусі па пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Сербія заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы 30 сакавіка з сербскім паслом Велькам Кавачавічам.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакі адзначылі ўстойлівую станоўчую дынаміку двухбаковых палітычных кантактаў і актыўнае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй.
Дасягнутыя дамоўленасці аб працягу працы па рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах з акцэнтам на павышэнне практычнай аддачы ад іх ажыццяўлення.
Макей выказаў гатоўнасць і надалей аказваць падтрымку сербскаму боку на розных міжнародных пляцоўках.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2018
Мінск, 30 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/25/42980
Текущая дата: 24.12.2024