Пасольства Беларусі ў Літве выступіла з заявай у сувязі з інтэрв`ю міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса беларускаму інфармацыйнаму парталу TUT.BY.
"У адрозненне ад кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Літвы беларускі бок разглядае беларуска-літоўскія адносіны комплексна, у іх тэма будаўніцтва БелАЭС з`яўляецца адным з элементаў, няхай і тым, па якім у нас ёсць сур`ёзныя разыходжанні", - гаворыцца ў заяве пасольства.
У дыпмісіі падкрэслілі, што Беларусь і Літва - суседзі.
"У нас шырокая сфера ўзаемадзеяння, тавараабарот паміж дзвюма краінамі павялічваецца, рэалізуецца шэраг цікавых праектаў у сферах будаўніцтва, рознічнага гандлю, дрэваапрацоўкі, сельскай гаспадаркі, развіцця транспартна-лагістычнай сеткі", - адзначылі там.
"Мы ўдзячныя літоўскаму боку за "клопат" аб бяспецы БелАЭС. Але яе будаўніцтва, якое мы плануем завяршыць у адпаведнасці з тэрмінамі, суверэннае права любой краіны - як Беларусі, так і краіны - члена ЕС, - звярнулі ўвагу ў пасольстве. - Называючы БелАЭС "элементам, наконт якога мы, напэўна, так і не дамовімся", кіраўнік МЗС Літвы публічна адмаўляе такую магчымасць і апрыёры выключае гэту тэму з абмеркавання. Магчыма, прычына ў няправільнай трактоўцы літоўскім бокам самой сутнасці дыялогу? Мы ўсё ж такі зыходзім з таго, што дыялог - гэта размова, накіраваная на пошук рашэння, а не патрабаванне "слухаць" аргументы толькі аднаго боку".
На думку беларускага боку, у прытрымліванні не зусім дыпламатычых падыходаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Літвы ставіць пад сумненне нават меркаванне і аўтарытэт МАГАТЭ - адзінай кампетэнтнай міжнароднай арганізацыі па гэтых пытаннях.
"І, вядома, не могуць не выклікаць заклапочанасці словы кіраўніка МЗС: "пытанне Астравецкай АЭС не дапамагае дыялогу [Беларусі з ЕС]". Сумна, што міністр Лінкявічус публічна ўвязвае тэму БелАЭС з развіццём беларуска-еўрапейскіх адносін. Гэта недальнабачны падыход. Станцыя будзе пабудавана, Беларусь і ЕС застануцца суседзямі, якім жыццёва неабходна развіваць узаемадзеянне па розных напрамках, - упэўнены ў дыпмісіі. - Словы пра "астаткі суверэнітэту" мы пакінем на сумленні кіраўніка МЗС Літвы, паколькі каменціраваць неадэкватныя рэальнаму стану спраў і разумнаму сэнсу заявы няма неабходнасці".
У пасольстве Беларусі прапанавалі кіраўніцтву літоўскага знешнепалітычнага ведамства адысці ад жадання выкарыстоўваць кан`юнктуру моманту ва ўласных мэтах, а выбудоўваць нармальныя добрасуседскія адносіны на доўгатэрміновую перспектыву.
7 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/25/43355
Текущая дата: 24.12.2024