Парламенты Беларусі і Польшчы павінны супрацоўнічаць "з максімальным каэфіцыентам карыснага дзеяння", заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар`яна Шчоткіна 30 жніўня на сустрэчы ў Мінску з віцэ-спікерам сейма Польшчы Рышардам Тарлецкім.
"Народы Беларусі і Польшчы гістарычна разам, і мы заўсёды будзем разам. Гэта аб`ектыўная рэальнасць. Ад нашых міжпарламенцкіх адносін вельмі многае залежыць, таму мы павінны працаваць з максімальным намаганнем і ККД", — цытуе віцэ-спікера прэс-служба Савета Рэспублікі.
У сваю чаргу Тарлецкі, падзякаваўшы беларускаму боку за гасцінны прыём, падкрэсліў, што яго чарговы візіт у Беларусь з`яўляецца вельмі важным.
"Для нас вельмі важна было правесці гэты візіт. Мы былі тут крыху больш як год таму. Тады, пасля некалькіх гадоў застою ў нашых адносінах, мы аднаўлялі кантакты і супрацоўніцтва. Пра апошні год можна сказаць, што ён не прайшоў дарма: у нас актыўныя кантакты у многіх сферах, і мы сапраўды ідзем наперад і будзем далей развіваць наша ўзаемадзеянне", — сказаў ён.

Паведамляецца, што падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017".
Візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Польшчы будзе доўжыцца па 31 жніўня. У яго праграме сустрэчы ў Савеце Рэспублікі, МЗС, з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.
Для Тарлецкага гэта не першае наведванне Беларусі з афіцыйным парламенцкім візітам. Папярэдні адбыўся 2—4 жніўня 2016 года.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2017
Мінск, 30 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/26/40555
Текущая дата: 17.11.2024