Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Таджыкістана 1 снежня будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 снежня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

Перагаворы ў Палацы Незалежнасці пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць пытанні, якія стаяць на парадку дня развіцця двухбаковых адносін, а таксама ўдзелу ў розных інтэграцыйных фарматах, узаемадзеянне ў знешняй палітыцы.

Акцэнт у час перагавораў будзе зроблены на шляхах актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, кааперацыйных сувязях у прамысловасці, узаемадзеянні ў гуманітарнай сферы. Па выніках перагавораў плануецца падпісанне дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва па розных напрамках.

30 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/26/41447
Текущая дата: 24.12.2024