Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Афганістана Абдулой Абдулой 16 жніўня ў Мінску.
"Гэтая адказнасць не толькі на Савецкім Саюзе. У большай ступені гэта адказнасць і іншых краін, вы іх добра ведаеце", — сказаў прэзідэнт Беларусі.
"Я не прыхільнік таго, каб забываць гісторыю, але і пакутаваць ўвесь час па тых працэсах, якія адбываліся, напэўна, будзе няправільна. Трэба будаваць адносіны, трэба рабіць усё, каб у будучыні нашы адносіны былі выдатнымі і каб нам не было сорамна глядзець адзін аднаму ў вочы, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — У сувязі з гэтым я хачу вас як кіраўніка выканаўчай улады запэўніць, што наш урад будзе рабіць усё для таго, каб пабудаваць фундамент нашых адносін, умацаваць, напоўніць іх канкрэтным зместам, перайсці ад пажаданняў, размоў да канкрэтнага супрацоўніцтве. Мы да гэтага гатовыя".
Лукашэнка запэўніў, што Беларусь гатовая развіваць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, якія могуць быць цікавыя Афганістану.
"Можам гэта зрабіць з удзелам трэціх краін. Скажу шчыра: мы вельмі часта, сустракаючыся з прэзідэнтам Туркменістана, абмяркоўвалі тэму Афганістана і напрамкі сумеснага супрацоўніцтва. Я прасіў яго, каб ён дапамог мне ўсталяваць адносіны з кіраўніцтвам Афганістана, каб мы зрушылі з мёртвага пункта, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Таму будзьце ўпэўненыя, што ваш візіт будзе напоўнены канкрэтнымі мерапрыемствамі. Усё, што вы пажадаеце, мы вам пакажам, раскажам. Калі мы будзем здольныя дапамагчы нашаму дружалюбнаму афганскаму народу ў аднаўленні гаспадаркі, яе развіцці, думаю, мы гэта зробім".

Беларускі бок ужо праводзіў перамовы з высокімі службовымі асобамі Афганістана, дадаў Лукашэнка. "Тым не менш, я ўпэўнены, што гэты ваш візіт адкрые новую старонку супрацоўніцтва нашых дзяржаў", — мяркуе ён.
Беларускі кіраўнік таксама павіншаваў прэм`ер-міністра Афганістана з надыходам нацыянальнага свята — Дня Незалежнасці.
Лукашэнка і Абдула сустракаліся ў красавіку 2016 года на палях саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ў Стамбуле. Тады прэзідэнт Беларусі прапанаваў Афганістану стварыць неабходную для развіцця супрацоўніцтва нарматыўна-прававую базу, заключыўшы дагаворы аб узаемнай падтрымцы і абароне інвестыцый, а таксама вызначыць тры-чатыры фундаментальныя сумесныя праекты.
Акрамя сустрэчы з Лукашэнкам у праграме цяперашняга афіцыйнага візіту прэм`ер-міністра Афганістана ў Беларусь — перамовы з кіраўніком урада Андрэем Кабяковым у вузкім і пашыраным складах, паводле вынікаў якіх плануецца падпісанне міжнародных дакументаў, наведванне шэрагу прадпрыемстваў, у тым ліку МТЗ, МАЗа, ААТ "Амкадор", "БелОМА — ММЗ імя С.І.Вавілава", агракамбіната "Дзяржынскі".
БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2017
Мінск, 16 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/27/40366
Текущая дата: 24.12.2024