Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі Валерый Брылёў уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Македоніі



11 верасня ў Скоп`е пасол Беларусі ў Рэспубліцы Сербіі і Рэспубліцы Македоніі па сумяшчальніцтве Валерый Брылёў уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Рэспублікі Македоніі Георге Іванаву.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні стану і перспектыў беларуска-македонскіх адносін у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах, выказалі гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.

Валерый Брылёў падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, актывізацыі дзелавых кантактаў, міжрэгіянальных сувязяў і пашырэнні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін з Македоніяй.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/27/40735
Текущая дата: 24.12.2024