Белорусский портал в Казахстане

Беларусь разглядае магчымасць пашырэння свайго дыппрадстаўніцтва ў Швецыі ў 2017 годзе



Пра гэта паведаміла 29 лістапада намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.

На гэты момант у Швецыі знаходзіцца часовы павераны ў справах Беларусі. Беларускі пасол у скандынаўскай краіне ў гэтым годзе дакладна не з`явіцца, паколькі неабходна ўладзіць вялікую колькасць, у тым ліку і арганізацыйных, пытанняў. Магчымасць пашырэння дыппрадстаўніцтва разглядаецца ўжо з перспектывай на 2017 год, сказала Алена Купчына.

"Спадзяюся, што ў Швецыі будзе функцыянаваць паўнацэннае пасольства Беларусі. Гэта значыць - пасол, калі будзе адпаведнае рашэнне, і некалькі дыпламатаў", - удакладніла яна.

Характарызуючы адносіны Беларусі і ЕС, намеснік міністра адзначыла, што працэс нармалізацыі адносін прадаўжаецца. "Беларускі бок у гэтым вельмі зацікаўлены, і, лічым, што ЕС таксама", - рэзюмавала Алена Купчына.

29 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/28/37779
Текущая дата: 29.09.2024