Белорусский портал в Казахстане

У Мінску прайшлі беларуска-літоўскія кансультацыі паміж МЗС



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Беларуска-літоўскія кансультацыі паміж МЗС прайшлі 2 снежня ў Мінску.

Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў начальнік упраўлення Еўропы Яўген Вараб`ёў, літоўскую — дырэктар дэпартамента палітыкі Усходняга суседства Ёнас Грынявічус.

У ходзе кансультацый быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў развіцця беларуска-літоўскага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, транспартна-транзітнай галінах, а таксама тэматыка развіцця дыялогу па лініі Беларусь—Еўрапейскі саюз.

З літоўскай дэлегацыяй таксама сустрэлася намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/28/37860
Текущая дата: 29.09.2024