Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Латвія падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.

"Дакумент падпісаны ў час афіцыйнага візіту міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова 5-6 снежня ў Латвійскую Рэспубліку.

У праграме візіту адбыліся сустрэчы з міністрам абароны Раймандсам Бергманісам і міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам.

Бакі правялі перагаворы ў складзе дэлегацый, у ходзе якіх абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, уключаючы двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва.

Вынікам візіту стала падпісанне пагаднення паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам абароны Латвіі аб супрацоўніцтве ў галіне абароны", - адзначылі ў прэс-службе.

Беларуская дэлегацыя таксама ў час візіту наведала школу падрыхтоўкі інструктараў нацыянальных узброеных сіл Латвіі ў горадзе Цэсіс, дзе азнаёмілася з сістэмай падрыхтоўкі латвійскіх ваеннаслужачых.

7 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-1/28/37925
Текущая дата: 17.11.2024